Белоруссия

САЛІГОРСК: НА ПАТЭНЦЫЙНЫХ СЯБРАЎ ІНІЦЫЯТЫЎНЫХ ГРУПАЎ АКАЗВАЕЦЦА ЦІСК

25.07.2008 18:45

Назіральніку па Слуцкай выбарчай акрузе №74 Віталю Амяльковічу стала вядома, што падчас стварэньня ініцыятыўнай групы аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Юрэвіча, сябра БСДП (Грамада), на яе магчымых чальцоў аказваўся ціск. Мэтай ціску было жаданне не дапусціць удзелу асобных грамадзян у працы ініцыятыўнай групы А. Юрэвіча. Подробнее