18:45 25.07.2008 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
САЛІГОРСК: НА ПАТЭНЦЫЙНЫХ СЯБРАЎ ІНІЦЫЯТЫЎНЫХ ГРУПАЎ АКАЗВАЕЦЦА ЦІСК
Назіральніку па Слуцкай
выбарчай акрузе №74 Віталю Амяльковічу стала вядома, што падчас стварэньня
ініцыятыўнай групы аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля
Юрэвіча, сябра БСДП (Грамада), на яе магчымых чальцоў аказваўся ціск.
Мэтай ціску было жаданне не дапусціць удзелу асобных грамадзян у працы
ініцыятыўнай групы А. Юрэвіча.
Так, супрацоўніка
Слуцкага краязнаўчага музея Васіля Васільевіча Цішкевіча папярэдзілі, што ў
выпадку яго ўключэньня ў склад ініцыятыўнай групы А. Юрэвіча, высокая
верагоднасьць таго, што ў далейшым з ім не працягнуць кантракт па месцы працы.
Дадзенае папярэджаньне зыходзіла ад намесьніка старшыні Слуцкага райвыканкама
Пятра Барысавіча Даўгучыца.
Падобнае папярэджаньне ад
аднаго са сваіх кіраўнікоў атрымала і жыхарка г. Слуцку, намесьнік галоўнага
лекара радзільнага дома ў г. Салігорску Сьвятлана Аляксандраўна
Трафімава.
“Праваабаронцы за свабодныя
выбары”
25.07.2008.
Обсудить новость на Форуме
19 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |