20:45 11.04.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Тыматы Бэл яшчэ не падпісаў кантракту з Лукашэнкам
19:07, 11 Апреля |
Вядомы кансультант у галіне PR, брытанскі паліттэхноляг Тыматы Бэл заявіў радыё Свабода, што яшчэ не падпісаў кантракту на працу зь Беларусьсю.
Ён спадзяецца, што кантракт будзе падпісаны цягам бліжэйшых двух тыдняў.
66-гадовы брытанскі лорд раней выказаў згоду папрацаваць над паляпшэньнем міжнароднага іміджу кіраўніка Беларусі.
БелТА і іншыя афіцыйныя беларускія мэдыі паведамлялі, што падчас размовы зь беларускім прэзыдэнтам Лукашэнкам брытанскі майстра PR спыніўся на тэме ня надта добрай міжнароднай рэпутацыі Беларусі.
“Трэба шмат папрацаваць, каб гэта выправіць, — заявіў лорд Бэл. — Беларусь — гэта спакойная і міралюбная краіна. Вы адыгрываеце своеасаблівую ролю брамы ў геапалітычным і геастратэгічным пляне”.
Як паведамляе БелаПАН, кантракт Тыматы Бэлу нібыта абяцаў аплаціць Барыс Беразоўскі. БелаПАН спасылаецца на брата адваката Эмануіла Зэльцэра – Марка, які заявіў, што Беразоўскі паабяцаў зрабіць гэта, калі беларускія ўлады ня выпусьцяць з-за кратаў ягонага брата Эмануіла.
Обсудить новость на Форуме
9 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |