20:31 09.01.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У зьбіцьці Хведарука пракуратура злачынства ня бачыць
18:30, 9 Января |
Актывісту апазыцыі Дзьмітрыю Хведаруку адмоўлена ў завядзеньні крымінальнай справы па факце ягонага зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі.
Як паведамляе БелаПАН, Хведарук накіроўваў заяву аб зьбіцьці ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска 13 сьнежня. Ён пацярпеў падчас сутыкненьня міліцыі з удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў абарону беларускага сувэрэнітэту, якая прайшла ўвечары 12 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Акцыя была прымеркаваная да візыту ў Мінск прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Урачы зафіксавалі ў Федарука страсеньне мазгоў сярэдняй цяжкасьці.
"У распачынаньні крымінальнай справы па факце атрыманых вамі цялесных пашкоджаньняў адмоўлена", — гаворыцца ў адказе.
"Гэта звычайная адпіска. Ні прычыны адмовы, ні нейкай дадатковай інфармацыі ў лісьце не ўтрымліваецца. Самае цікавае, што мне і некаторым сьведкам здарэньня ўжо тэлефанавалі з Цэнтральнага РУУС і запрашалі "пагутарыць". Але ні тэмы, ні прадмету гэтых гутарак я не ведаю", — сказаў Дз.Хведарук.
"Мы з маім адвакатам будзем падаваць чарговую скаргу. Я разумею, што ўсе нашы спробы прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якія мяне зьбілі, хутчэй за ўсё, выніку не дадуць. Але я лічу патрэбным прыкласьці максымум намаганьняў для таго, каб прыцягнуць злачынцаў да адказнасьці. Магчыма, страх быць прыцягнутым да адказнасьці неяк паўплывае на іншых супрацоўнікаў палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня", — лічыць Хведарук.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |