21:30 02.01.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Павал Казлоўскі: “Масква нешта рыхтуе Беларусі”
19:13, 2 Января |
<b>Што адбудзецца ў вашым жыцьці, у Беларусі, у сьвеце ў 2008 годзе? На навагодняе пытаньне Радыё Свабода адказвае былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі. </b>
“У 2008 годзе будзе жаніцца малодшы сын, унукі падрастаюць, старэйшаму зь іх ужо 19-ты год. Таму жыцьцё ідзе добра, стабільна. Што да падзей у краіне і ў сьвеце — гэта цяжка прадказаць, але вялікія зьмены могуць чакаць і Беларусь.
Я пад Новы год быў у Маскве, віншаваў свайго калегу, цёзку Паўла Грачова, якому споўнілася 60 гадоў. Гутарыў там шмат з кім, і агульная думка такая, што Ўладзімер Пуцін сур’ёзна нацэлены на тое, каб саюз Расеі і Беларусі з мары перайшоў у рэальнасьць. Мае суразмоўцы казалі пра саюз, у якім Пуцін будзе прэзыдэнтам, Лукашэнка атрымае добрую пасаду, таксама будуць задзейнічаныя іншыя расейскія палітыкі. Апошняя іх сустрэча ў Менску, калі была доўгая гутарка сам-насам, падкрэсьлівае гэты варыянт.
Паводле зьвестак, не зусім з гэтым згодны Лукашэнка. Ці пагодзіцца ён у далейшым? У навагоднім віншаваньні ён сказаў, што Беларусь як сувэрэнная краіна адбылася. Магчыма, будзе саюз паводле эўрапейскага варыянту, але, мяркую, гэта сур’ёзныя пляны, Расея сапраўды нешта зноў рыхтуе. Гэты год пакажа: альбо Беларусь увойдзе ў саюз з Расеяй, альбо размовы пра яго канчаткова страцяць сэнс”.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |