13:15 24.09.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Бярозе ўсклалі кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій
11:25, 23 Сентября | Міхаіл Пашкевіч,
22 верасня ў г.Бярозе(Брэсцкая вобл.)намаганнямі грамадзкіх актывістаў, сярод якіх быў Вячеслав Сіўчык, адбылося мерапрыемства ўшанавання памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Падстаўнікі моладзевых арганізацый ("Маладыя дэмакраты", "Правы альянс")пры падтрымцы Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры наведалі муры былога Бяроз-Картузскага канцлагеру. Лагер, створаны ў 1934 годзе ўладамі тагачаснай Польшчы, прызначаўся для утрымання прадстаўнікоў нацыянальнага руху Заходняй Беларусі, Украіны, палітычнай апазіцыі рэжыму. Сп. Антон Астаповіч, старшыня Таварыства, правёў бліскучую экскурсію для моладзі і прадстаўнікоў бярозаўскай грамадзкасці, распавёў пра гісторыю лагера, сумяшчаючы гэта з экскурсам у гісторыю Еўропы 30-х гадоў. Мерапрыемства скончылася ўскладаннем кветак да помніка вязням, малітвай за Беларусь. Аддзел культуры, з якім першапачатікова планавалася сумесна правесці дадзенае мерапрымства, пасля адмовіліся ад ўдзелу.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |