15:00 18.07.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Моладзь інфармуе пра Еўразвяз
13:51, 18 Июля | Міхаіл Пашкевіч, , Фото: Ілля Шыманскі
Працягваецца кампанія Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і руху "За Свабоду" па інфармаванню насельніцтва Беларусі аб перспектывах супрацоўніцтва Еўразвязу і Беларусі.
Так, а 9-й раніцы ля Бярозаўскага райвыканкаму актывіст руху “За Свабоду” Яўген Пракурат і лідэр рэгіянальнага аб’яднання “Наша моладзь” Ілля Шыманскі раздавалі вертыкальшчыкам, якія спяшаліся на працу, каляровыя брашуры аб выгодах Еўразвязу.
Па словах Іллі Шыманскага, акцыя працягвалася каля 20 хвілінаў і была прыпынена міліцыянтамі. Дастаўленыя ў мясцовы РАУС хлопцы на працягу ўсіх трох гадзінаў утрымання працягвалі агітацыю ужо сярод саміх міліцыянтаў. “Ставіліся прыязна, а брашуры яны і самі ўзялі пачытаць”, — каментуе Ілля Шыманскі.
Як бачым, не ва ўсіх рэгіёнах краіны ўхваляюць Еўразвяз, прынамсі міліцыянты. За што ў Бярозе проста затрымліваюць, у Глыбокім судзяць.
Па словах актывістаў, акцыя будзе працягвацца цэлы дзень.
Обсудить новость на Форуме
19 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |