20:45 29.05.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Актывістаў прысудзілі да штрафаў
15:49, 29 Мая | , Фото: Юрий Дединкин
Толькі што скончыўся разгляд справы “маладафронтаўцаў”, якіх абвінавачвалі ў “дзеяннях ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, то бок па чыста палітычным артыкуле. Зміцеру Федаруку вынеслі прысуд у выглядзе штрафу ў 40 базавых велічынь (1 мільён 240 тысяч беларускіх рублёў); Барыс Гарэцкі, Алег Корбан і Аляксей Янушэўскі “адгрэблі” па 30 (па 930 тысяч). Апошняму прысуд быў вынесены завочна: Аляксей знаходзіцца ў Чэхіі. Непаўнагадовая Наста Палажанка атрымала папярэджанне.
Нагадаем, што ўчора пракурор патрабаваў прысудзіць кожнаму з пяцярых маладых актывістаў па 500 базавых – г.зн. па 15 з паловаю мільёнаў “зайчыкаў” штрафу. На судзе прысутнічалі беларускія палітыкі і замежныя дыпламаты, а ля будынку, па паведамленнях, сабраліся з паўтысячы чалавек пратэставаць супраць беспадстаўнага судовага працэсу.
Обсудить новость на Форуме
10 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |