19:00 23.03.2007 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
ЗША выказваюць занепакоенасьць дзеяньнямі беларускіх ўладаў
17:33, 23 Марта |
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выступіў з заявай адносна сытуацыі ў Беларусі. Злучаныя Штаты выказваюць глыбокую занепакоенасьць тым, што беларускія ўлады запалохваюць палітыкаў, моладзевых актывістаў і сябраў недзяржаўных арганізацыяў.
Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША Шон Макормак заклікаў беларускія ўлады дазволіць грамадзянам рэалізаваць іх права мірна зьбірацца і выказваць свае погляды бяз перашкодаў. Важна таксама, каб сілы бясьпекі праяўлялі стрыманасьць адносна дэманстрантаў – падкрэсьліў прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЗША.
Шон Маккормак таксама падкрэсьліў зацікаўленасьць Злучаных Штатаў у тым, каб усе, хто быў зьняволены ў Беларусі паводле палітычных матываў, былі неадкладна вызваленыя.
Обсудить новость на Форуме
19 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |