19:00 17.07.2006 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Лідэр гомельскай АГП абскарджвае ў судзе забарону чарнобыльскага мітынгу
17:19, 17 Июля |
Сёньня ў Цэнтральным судзе Гомелю пачалі разглядаць пазоў старшыні рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова на дзеяньні Гомельскага аблвыканкаму, які ў красавіку ня дазволіў правесьці чарнобыльскі мітынг. На думку актывіста, парушаныя ягоныя канстытуцыйныя правы і правы сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі на свабоду масавых мерапрыемстваў.
У судзе прадстаўніца аблвыканкаму Ала Сусарэнка не прызнала прэтэнзіяў партыйнага актывіста. Спаслалася на тое, што Васіль Палякоў падаў няправільна аформленую заяўку. У спадара Палякова іншае меркаваньне наконт забароны грамадзкага мітынгу напярэдадні 20-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі:
(Палякоў: ) “Рашэньне Гомельскага аблвыканкаму палітычна матываванае. Забарона была не таму, што мы нешта ня так напісалі, а таму, што ў гэтым чарнобыльскім мітынгу павінен быў узяць удзел Аляксандар Мілінкевіч”.
Да суду Васіль Палякоў, як і прадугледжана законам, абскарджваў дзеяньні Гомельскага аблвыканкаму ў Саўміне. Аднак адказ на свой ліст ён атрымаў не з ураду, а зь Міністэрства юстыцыі, якое паведаміла, што ня можа “даваць прававую ацэнку дзеяньням органаў мясцовага кіраваньня”.
Судзьдзя Сяргей Шыцікаў працягне разгляд пазову Васіля Палякова да аблвыканкаму 21 ліпеня. Чакаецца, што ў гэты ж дзень абвесьцяць рашэньне.
Обсудить новость на Форуме
6 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |