17:30 23.07.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Адбыўся ператрус у кватэры дырэктара недзяржаўнага выдавецтва «Витебский курьер»
15:38, 23 Июля |
Сёння ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус у кватэры дырэктаркі выдавецкага дома “Витебский курьер” Жанны Паповай. Выдавецтва выпускае адзіную на сёння ў горадзе зарэгістраваную недзяржаўную грамадска-палітычную газету “Витебский курьер М”.
“Гэта былі міліцыянты з Мінску, супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Па іх тлумачэнні, ператрус у маёй кватэры ладзіўся ў сувязі з выбухам 4 ліпеня ў Мінску”, - паведаміла ў гутарцы з прэс-службай БАЖЖанна Папова.
Ператрус пачаўся прыкладна ў 10.15 раніцы і закончыўся ў 12.15. Пасля чаго міліцыянты адразу павезлі спн. Папову ў абласное ўпраўленне міліцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю “для дачы паказанняў”.
Па словах намесніцы дырэктара выдавецтва Вольгі Карач, якая пасля званка Ж. Паповай тэрмінова прыехала да яе дома, дагляд праводзілі каля 10-15 міліцыянтаў у цывільнай вопратцы, кіраваў працэсам капітан міліцыі Аляксей Вяршэль. У выніку ператрусу з кватэры забралі дыскеты, кампактныя дыскі і флэш-карты. Па тлумачэннях міліцыянтаў, на гэтых носьбітах можа быць схема выбуховага прыстасавання. Міліцыянты цікавіліся таксама камп’ютарам сп. Паповай, але ён аказаўся ў няспраўным стане.
Вольга Карач перакананая, што гэтыя дзеянні міліцыянтаў накіраваныя супраць газеты “Витебский курьер”. Па яе словах, напярэдадні, 21 ліпеня, Жанна Папова накіравала ў міліцыю ліст, у якім патрабавала вярнуць затрыманы наклад першага нумару “Витебскогокурьера М” альбо патлумачыць прычыну, чаму газеты ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца ў міліцыі.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |