21:30 20.06.2008 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Беларускія журналісты затрымалі злодзея
19:27, 20 Июня | Сяргей Будкін,
Незвычайны інцыдэнт адбыўся ўчора ў Кіеве. Некалікі беларускіх журналістаў, што прыехалі на семінар у сталіцу Украіны, затрымалі злодзея, які скраў гаманец у іх калегі – кіраўніка інфармацыйнага агентцтва БелаПАН Алеся Ліпая. У пагоні за злодзеям узялі ўдзел рэдактары газет “Салідарнасць” і “Наша ніва” Аляксандр Старыкевіч і Андрэй Дынько.
Затрыманага адважныя беларускія журналісты перадалі ў рукі супрацоўнікаў аховы парадку. Пазней скрадзены кашэль Алесю Ліпаю вярнулі, але грошай, на жаль, у ім не было.
Цікава, што напярэдадні там жа ў Кіеве скралі гаманцы ў Віталя Тараса і Хрыстафора Жаляпава. А паўгода таму ахвярай кіеўскіх махляроў стаў вядомы беларускі журналіст Аляксандр Класкоўскі.
Таму айчыннай творчай інтэллігенцыі трэба быць больш пільнай.
Обсудить новость на Форуме
9 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |