16:15 16.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Жырыноўскі: у 2011 годзе Лукашэнка выбары ня выйграе

16 ліпеня ў эфіры тэлеканалу “Россия 24” віцэ-сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Ўладзімер Жырыноўскі пракамэнтаваў факт зьяўленьня Міхаіла Саакашвілі ў эфіры беларускага тэлебачаньня.
У.Жырыноўскі сказаў, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка фактам паказу па беларускім тэлебачаньні вялікага інтэрвію з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі помсьціць Расеі за паказ па НТВ фільму “Хросны бацька”. Паводле Жырыноўскага, у “Хросным бацьку” пра Лукашэнку “расказалі праўду”. Жырыноўскі таксама назваў беларускага кіраўніка няўдзячным, бо ён узначальвае адну з частак сумеснай Саюзнай дзяржавы, а Расея яго шмат гадоў падтрымлівала.
Віцэ-сьпікер Расейскай Дзяржаўнай Думы заявіў у гэтай сувязі, што ў Аляксандра Лукашэнкі агонія, і што ў 2011 годзе Лукашэнка выбары ня выйграе і яму давядзецца сысьці з палітычнай сцэны.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |