18:45 30.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Затрыманыя палітыкі будуць дамагацца кампенсацыі
Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Атрошчанкаў будуць дамагацца ад міліцыянтаў кампенсацыі за незаконнае зняццё з цягніка ў Оршы. Страты палітыкаў у сувязі з затрыманнем склалі каля 21 мільёнаў беларускіх рублёў.
Менавіта столькі лідарам апазіцыі каштавалі невыкарыстаныя квіткі з Масквы ў Брусель на запланаваную сустрэчу з еўракамісарам Штэфанам Фюле. Апроч гэтага палітыкі запатрабуюць і маральную кампенсацыю, бо віна іх у перавозе наркотыкаў так і не была даказаная. Гаворыць адзін з затрыманых, лідар партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін:
– У перакладзе на беларускіе грошы, парадка сямі мільёнаў рублёў кожны з нас панёс страты з-за таго, што мы страцілі тыя квіткі, каторыя былі набытыя для праезду да Масквы і затым для пралёта да Брусэля і вяртання назад. Сёння даказана, у тым ліку і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, што нас знялі з цягніка незаконна. Значыць альбо тыя людзі, якія паведамілі органам унутраных спраў аб тым, што тут перемяшчаюцца наркотыкі, павінны панесці за ілжывы данос выдаткі і ўсё астатняе, альбо самі супрацоўнікі органаў унутраных спраў, але такі пазоў будзе абавязкова, ён мае ўсе законныя падставы.
Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Атрошчанкаў былі знятыя з цягніка Мінск-Масква па падазрэнні ў перавозе наркатычных сродкаў. Аднак потым гэта абвінавачанне было знятае, а лідараў дэмакратычных аб’яднання асудзілі за нібыта нецэнзурную лаянку на аршанскім вакзале.
Апроч грашовай кампенсацыі Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін і Аляксандр Атрошчанкаў чакаюць ад міліцыянтаў крымінальнага расследвання па факце знікнення ў палітыкаў іх пашпартоў. Паводле пратаколу дагляду, пашпарты апазіцыянераў засталіся у міліцыянта Дзмітрыя Груля, які адмовіўся іх вярнуць уладальнікам.
Обсудить новость на Форуме
6 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |