13:45 16.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Затрыманне напярэдадні акцыі Cалідарнасці

Актывіста кампаніі Еўрапейская Беларусь Максіма Вінярскага арыштавалі на двое сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і ізалявалі, каб хлопец не патрапіў на сённяшнюю акцыю Cалідарнасці.
Мінулую і наступную ноч актывіст грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь Максім Вінярскі правядзе за кратамі – учора ўвечары яго затрымалі каля станцыі метро Маладзёжная, калі ён раздаваў мінакам інфармацыйныя ўлёткі з заклікам вызвалення палітвязняў.
- Учора ўвесь дзень у розных месцах Менску, а таксама ў рэгіёнах нашыя актывісты раздавалі інфармацыйныя матэрыялы аб існаванні ў Беларусі людзей, што знаходзяцца за кратамі за свае палітычны погляды – палітычных зняволеных. За гэта ўвечары быў затрыманы Максім Вінярскі, якога адразу ж завезлі ў суд і арыштавалі, – распавёў Радыё Рацыя каардынатар грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь Яўген Афнагель.
Яўген Афнагель таксама адзначыў, што, відавочна, арышт моладзевага актывіста звязаны з сённяшняй акцыяй Салідарнасці з палітычнымі зняволенымі і сем’ямі зніклых, што мае распачацца а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |