13:15 03.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
За кантакты зь Бяляцкім іншых вязьняў саджаюць у ШЫЗА
Пра гэта інфармацыйна-асьветніцкай установе «Плятформа» паведаміў адзін з былых вязьняў калёніі у Бабруйску.
Вызвалены з бабруйскай калёніі чалавек сказаў, што яшчэ адміністрацыя карае за размовы зь Бяляцкім і праявы сымпатыяў да яго. Вязьняў могуць перавесьці ў інш атрад ці пазбавіць палёгкаў. Свае дзеяньні адміністрацыя калёніі тлумачыць тым, што ў атрадзе ёсьць Бяляцкі, які, маўляў ня хоча раскаяцца.
Пра гэта паведаміла «Свабодзе» супрацоўніца «Плятформы» Алена Красоўская.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Обсудить новость на Форуме
5 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |