11:30 27.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
З Днём Незалежнасці!

Аб’яднаная грамадзянская партыя шчыра віншуе ўсіх грамадзян нашай краіны з Днём Незалежнасці! Дваццаць гадоў таму парламентам была прынятая Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі. Яе прыняцце стала вынікам намаганняў усіх беларусаў – і нашых продкаў, і сучаснікаў – якія выступалі за права нашага народа самастойна кіраваць сваёй краінай. Гэта было здзяйсненнем мараў і Кастуся Каліноўскага, і лідэраў Беларускай Народнай Рэспублікі, і ўсіх патрыётаў Беларусі.
Шлях да сапраўднай незалежнасці быў нялёгкім і да прыняцця Дэкларацыі, і пасля. Да ўлады ў нашай краіне прыйшлі людзі, якія не цанілі нашу гісторыю і традыцыі, не паважалі мову і культуру, што пакінулі нам нашы продкі. Гэтыя людзі парэзалі на кавалкі наш нацыянальны сцяг і адмянілі гістарычны герб “Пагоня”. Нават свята незалежнасці яны перанесці з 27 ліпеня на дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў.
Але сёння ўжо відавочна, што і ў беларускім грамадстве, і сярод элітаў выспеў кансэнсус – разуменне каштоўнасці незалежнасці. Права грамадзян Беларусі самім вызначаць свой лёс, мець сваю дзяржаву і рэалізоўваць інтарэсы свайго народа нарэшце прызнанае ўсімі. Шкада толькі, што на тое, каб гэта зразумець, цяперашняй уладзе спатрэбілася 15 гадоў.
Незалежнасць азначае для нас і магчымасці, і адказнасць. Магчымасці развіцця Беларусі паводле беларускіх нацыянальных інтарэсаў у гармоніі з навакольным светам. І адказнасць за адраджэнне і развіццё нашай мовы і культуры, адукацыі і навукі, эканомікі і сацыяльнай абароны. Наша краіна можа і павінна быць цывілізаванай дэмакратычнай дзяржавай, якую паважаюць у свеце. Дзяржавай, дзе галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца чалавек, яго правы, свабода, яго здольнасці і праца. Дзяржавай, у якой кіраўніцтва не прызначаецца “зверху”, а выбіраецца людзьмі на свабодных і справядлівых выбарах. Дзяржавай, дзе людзі маюць пачуццё ўласнай годнасці і прымушаюць уладу сябе паважаць.
Мы вернем Беларусь на шлях цывілізаванага дэмакратычнага развіцця. Гэта наша права. У гэтым наша адказнасць.
З Днём Незалежнасці! Жыве Беларусь!
Обсудить новость на Форуме
10 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |