20:30 12.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Зь Беларусі дэпартаваныя двое дацкіх сьвятароў Датчане абскардзяць дэпартацыю

Паводле супрацоўнікаў МУС, дацкія сьвятары знаходзіліся ў краіне з кароткатэрміновым візытам, у часе якога спрабавалі наладзіць “незаконную рэлігійную дзейнасьць у адным з малельных дамоў пратэстанцкай абшчыны”. За гэта датчанам забаронены ўезд у Беларусь тэрмінам на год.

Дацкія грамадзяне Эрлінг Лаўрсэн і Рольф Бэрген, якія абвінавачваюцца беларускімі ўладамі ў спробе “наладзіць незаконную рэлігійную дзейнасьць у адным з малельных дамоў пратэстанцкай абшчыны Гомеля” і ў дачыненьне да якіх прынятае рашэньне адносна дэпартацыі на радзіму, зьбіраюцца абскардзіць падобнае рашэньне. Цяпер яны кансультуюцца зь юрыстамі і прадстаўнікамі амбасады.

Aбодва атрымалі пашпарты са штампамі аб дэпартацыі.

У інтэрвію зь БелаПАН Лаўрсэн і Бэрген паведамілі, што прыехалі ў Беларусь з кароткатэрміновым прыватным візытам да сваіх сяброў-вернікаў пратэстанцкай царквы “Жывая вера”. З гэтымі людзьмі яны маюць даўнія кантакты, якія ўсталяваліся дзякуючы сумесным гуманітарным праектам.

7 лютага абодва дацкія грамадзяне прысутнічалі на службе ў гомельскай царкве, а пасьля яе былі затрыманыя міліцыянтамі.

Паводле Лаўрсэна і Бэргена, яны не арганізоўвалі і не вялі ў царкве аніякай рэлігійнай дзейнасьці.

Як сьведчаць датчане, іхныя дачыненьні зь сябрамі-гамельчукамі ня зьменяцца ў выніку падобнай непрыемнай сытуацыі.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме