01:31 18.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Вацлаў Клаўс: “Лукашэнку рукі не падам” Прэзідэнт Чэхіі абурыўся "падвoенай маральлю"

Прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі Вацлаў Клаўс адрэагаваў на перададзенае сёньня Карлам Шварцэнбэргам запрашэньне Аляксандру Лукашэнку прыехаць у траўні ў Прагу на сустрэчу кіраўнікоў дзяржаваў, якія ўваходзяць у праграму “Ўсходняе партнэрства”.

Паводле прэсавага сакратара Клаўса Радзіма Охвата, чэскага прэзыдэнта засьпела зьнянацку падвойная мараль, якая выкарыстоўваецца пры запрашэньні Лукашэнкі на саміт у Прагу.

Вацлаў Клаўс заявіў, што Лукашэнку рукі пры сустрэчы ў Празе не падасьць і ня будзе прымаць беларускага кіраўніка ў Праскім градзе.

Праграма "Ўсходняе партнэрства" – адзін з прыярытэтаў чэскага старшынёўства ў Эўразьвязе. Прэсавая сакратарка Міністэрства замежных справаў Чэхіі Зузана Оплеталава ўдакладніла сёньня, што запрашэньне на саміт у Прагу прызначаецца Беларусі як краіне, а міністар Шварцэнбэрг проста перадаў яго найвышэйшаму прадстаўніку афіцыйнага Менску. "Ад Беларусі залежыць, каго пашле ў Прагу", – дадала Оплеталава. 

P.S.Мяркуем, што гаспадар сустрэчы будзе не адзіным, хто падчас саміту адмовіцца падаць руку беларускаму дыктатару (калі, канешне, ён туды паедзе). – ucpb.org

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме