21:01 12.03.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

В.Гавэл: НАТО павінна было б уключыць Беларусь

Паводле былога чэскага прэзыдэнта Вацлава Гаўла, НАТО павінна было б у будучыні пашырыцца на Беларусь і Ўкраіну. Гэтую думку ён выказаў сёньня ў інтэрвію чэскаму радыё.

Паводле Вацлава Гаўла, НАТО ня можа пашырацца ўвесь час. «Гэты саюз вызначаны агульнымі каштоўнасьцямі і агульнай геаграфіяй», – сказаў ён, дадаўшы, што, на ягоную думку, НАТО павінна былі б скончыцца на беларуска-расейскай і ўкраінска-расейскай межах.

Гавэл выказаў спадзяваньнне, што дыктатура ў Беларусі і забурэньні ва Ўкраіне неўзабаве скончацца, і абедзьве краіны змогуць далучыцца да альянсу.

На ягоную думку, было б добра, калі б узьнікла і новая сыстэма бясьпекі – на Каўказе. Яна б магла ахапіць Армэнію, Грузію і Азэрбайджан і тым самым гарантаваць іх незалежнасьць, – мяркуе Вацлаў Гавэл.

«Было б добра, каб альянсу нідзе не давялося ўжываць сілу, але такі час, на жаль, праўдападобна, ніколі не настане», – заключыў ён.

Чэхія разам з Вугоршчынай далучыліся да НАТО 10 гадоў таму: 12 сакавіка 1999 году. Гавэл прыгадаў, што гэта было вынікам доўгага працэсу, бо альянс вагаўся, ці прапаноўваць членства краінам, якія яшчэ да нядаўняга часу ўваходзілі ў іншы саюз: Варшаўскую дамову.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме