17:02 14.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Уводзяцца новыя стаўкі адзінага падатку
У Беларусі плануецца павялічыць стаўку адзінага падатку для прадпрымальнікаў у 2,5-3 разы, паведаміў старшыня каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Анатоль Змітровіч.
"Паводле яго інфармацыі, у аблвыканкамы з Міністэрства па падатках і зборах прыйшлі новыя стаўкі адзінага падатку. Але адкуль ўлады ўзялі, што ў ІП настолькі ж выраслі прыбыткі, каб плаціць такі падатак? "- заявіў Змітровіч. Старшыня аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка ў сваю чаргу лічыць, што такое рашэнне ўладаў прывядзе толькі для негатыўных наступстваў:
- Калі з новага году яны не зацвердзілі, то не факт, што не зацвердзяць зараз. Верагоднасць існуе. Гэта прывядзе да негатыўных наступстваў. Шматлікія прадпрымальнікі проста сыдуць у “цень” і не будуць плаціць падаткі.
Як адзначае Анатоль Шумчанка, такое рашэнне ўладаў, як і папярэдняе рашэнне па павелічэнні памеру базавай велічыні, выклікана эканамічным крахам мінулага году. Таму чыноўнікі проста шуюкаюць новыя крыніцы для папаўнення дзяржаўнага бюджэту.
Обсудить новость на Форуме
6 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |