17:45 11.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Украіна не запрасіла на выбары назіральнікаў з ЦВК Беларусі

Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі не паедуць назіральнікамі на прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіну, паведаміў Еўрарадыё сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік
Паводле яго словаў, украінскі ЦВК не запрасіў калегаў з Беларусі. За выбарамі прэзідэнта Ўкраіны будуць назіраць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія паедуць у складзе дэлегацыі назіральнікаў ад СНД.
Як стала вядома Еўрарадыё, для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіну паедзе таксама група назіральнікаў ад беларускіх праваабаронцаў у складзе 50 чалавек. Ладзіць групу назіральнікаў і ЕГУ, ад якога паедзе каля 20 чалавек.
Нагадаем, што да прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія прызначаныя на 17 студзеня, застаўся ўсяго тыдзень.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |