13:45 14.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Убачылі свет невядомыя творы Васіля Быкава
У выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшла кніга “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў”.
Як сцвярджае каардынатар выдавецкай ініцыятывы Эдвард Дмухоўскі, у кнізе змешчаны невядомыя раней творы пісьменніка, нататнікі за 1957 – 1972 гады.
- Гэта невядомыя творы Васіля Быкава, якія былі напісаныя ў Гродне. Гэта чарнавікі, якія пасля пераўтварыліся ў забыты архіў. Ён быў знойдзены сынамі пісьменніка ў Гродне. Быкаў яго пакінуў, калі з’язджаў у Мінск. Гэта – працоўныя запісы, нататкі. Узнікла ідэя іх апублікаваць. І гэта ідэя была рэалізавана намі. Уклаў кніжку Сяргей Шапран.
Невядомыя рукапісы знайшліся ў рэчах пісьменніка, якія праляжалі некранутымі шмат гадоў. Яны належаць да "гродзенскага" перыяду літаратурнай творчасці Быкава, калі былі напісаныя вядомыя творы аўтара, такія як "Альпійская балада", "Жураўліны крык" і іншыя.
Обсудить новость на Форуме
5 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |