16:31 10.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Варшаве завяршылася 1,5-гадзінная сустрэча апазіцыйных лідэраў з Міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім

Як паведаміў ucpb.org старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Радаслаў Сікорскі адзначыў, што надалей польскі бок будзе падтрымліваць адносіны як з уладай, так і з апазіцыяй, але год таму, калі адбылася апошняя сустрэча, чаканні ў адносінах да Беларусі былі большымі, чым адбылося насамрэч. Наконт канфлікта з Саюзам палякаў Сікорскі сказаў, што гэта пытанне не этнічнае, а пытанне выканання Беларуссю міжнародных пагадненняў.
У сваю чаргу Анатоль Лябедзька закцэнтаваў ўвагу на тым, што прадстаўнікі беларускай апазіцыі год таму мелі рацыю ў ацэнцы палітычнай сітуацыі ў Беларусі і палітычных перспектыў. Акрамя таго, палітык перадаў Радаславу Сікорскаму дарожную мапу, на якую цяпер відавочны яшчэ большы попыт, закрануў пытанне рэпрэсаваных і ціску ўлады на незалежныя СМІ ў Беларусі.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |