18:31 22.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Мінску аб'ядналіся даследчыкі злачынстваў камунізму

У Мінску створаная Кардынацыйная рада ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму.
Як паведамляе БелаПАН, у раду ўвайшлі ініцыятывы "Пакаянне" аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і "Інстытут нацыянальнай памяці", беларускія прадстаўнікі міжнароднага гісторыка-асветніцкага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства "Мемарыял" (Расія), міжнароднае моладзевае аб’яднанне "Малады фронт" (Чэхія), грамадскія аб’яднанні "Беларуская нацыянальная памяць" (Польшча) і "Беларуская жаночая ліга" ды іншыя.
Як заяўляюць арганізатары, рада ствараецца для каардынацыі дзеянняў грамадска-палітычных структур і спецыялістаў, абмену інфармацыяй, пераадолення раз’яднанасці і замкнёнасці ў працы, аб’яднання высілкаў па захаванні ў беларускім грамадстве памяці пра камуністычныя рэпрэсіі, пакаяння за вольны або міжвольны ўдзел у злачынствах таталітарызму і яго асуджэнне.
Беларускія і замежныя навіны па тэме рэпрэсій, бібліятэку з успамінамі былых ахвяраў таталітарызму і даследаваннямі гісторыкаў, фотаархіў можна пабачыць на сайце represii-by.info.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |