17:15 24.04.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Карме скралі вянкі ахвярам Чарнобылю
Сёньня беларускія апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч наведваюць Гомельшчыну. У першай палове дня ў райцэнтры Карма яны ўсклалі кветкі і вянкі да мэмарыялу адселеным вёскам. На вянках была чорная стужка з надпісам “Памятаем Чарнобыль”.
“Акцыя была ўрачыстая і шматлюдная”, — паведаміў зь месца падзеі карэспандэнт“Свабоды” Казімер Яноўскі. І ён жа праз паўгадзіны заявіў аб прапажы вянкоў ахвярам Чарнобылю, ускладзеных лідэрамі АДС.
“Пакуль спадары Калякін, Лябедзька і Ляўковіч гутарылі зь людзьмі, раздавалі ім газэты “Народная воля” і “Товарищ”, нехта невядомы скраў з мэмарыялу вянкі. Госьці зь Менску мусілі зьвярнуцца ў Кармянскі райвыканкам і мясцовы РАУС , напісаць адпаведную заяву”, — паведаміў Казімер Яноўскі.
І толькі што “Свабода” атрымала паведамленьне: вянкі вярнулі на месца супрацоўнікі мясцовай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Зроблена гэта было пасьля таго, як да пошуку далучыўся старшыня Кармянскагарайвыканкаму Васіль Яцэвіч.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |