17:30 02.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
У Балгарыі затрымалі грамадзян Беларусі

У Балгарыі затрыманыя грамадзяне Беларусі - Аляксандр Міхайлоўскі і Аляксей Латыш, якія маюць статус палітычных уцекачоў у Польшчы і знаходзяцца пад юрыдычнай аховай польскай дзяржавы.
Затрыманне адбылося на падставе таго, што Міхайлоўскі і Латыш абвешаныя ў міжнародны вышук. Цяпер гэтай справай займаецца консул польскага пасольства ў Балгарыі Войцех Галонзка:
- Я знаходжуся ў кантакце з Генеральнай пракуратурай, таксама з Упраўленнем па справах уцекачоў, безумоўна, з МЗС і іншымі ўстановамі. Сёння павінна адбыцца пасяджэнне суда, на якім будзе вырашана, ці затрыманне будзе працягнутае да 40 дзён, ці не. Я спадзяюся, што Міхайлоўскага суд вызваліць, не працягне яму арышт. Але ў выпадку Латыша арышт ужо працягнуты, і суд вырашыць на працягу гэтых 40 дзён, што рабіць далей.
Да 2008-га года Аляксандр Міхайлоўскі займаўся бізнесам у Беларусі і падтрымліваў дэмакратычную апазіцыю. У выніку ціску з боку дзяржаўных устаноў збег ва Украіну, затым у Польшчу, дзе і атрымаў статус палітычнага ўцекача.
Обсудить новость на Форуме
11 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |