17:15 29.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Туск: Будзьце моцнымі! Жыве Беларусь!
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск зьвярнуўся да беларусаў па-беларуску.
“Калі на шалях будзе знаходзіцца лёс палітвязьняў, то Польшча заўсёды будзе выказвацца за ўвядзеньне санкцый” – заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве прэм’ер Польшчы Дональд Туск.
Польскі палітык дадаў, што рэакцыя афіцыйнага Менску на пашырэньне "чорнага сьпісу" ЭЗ сьведчыць аб тым, што санкцыі ЭЗ "б’юць у балючае месца рэжыма".
Затым Дональд Туск зьвярнуўся да грамадзян Беларусі на беларускай мове.
Д. Туск: Я хачу скахаць пару слоў да грамадзян Беларусі. Будзьце моцнымі. Трымайцеся! Жыве Беларусь!
Туск дадаў, што Польшча будзе далей супрацоўнічаць зь беларускй апазыцыяй і падтрымліваць дэмакратычныя перамены на Беларусі. Прэм’ер Польшчы падзякаваў дыпмяламатам краін ЭЗ за салідарнасьць з Польшчай.
Нагадаем, скандал паміж Беларусьсю й Эўразьвязам узьнік пасьля таго, як у аўторак МЗС Беларусі параіў польскаму паслу й амбасадару ЭЗ у Менску пакінуць краіну.У адказ на гэта Брусэль прыняў рашэньне адлікаць на кансультацыі ўсіх паслоў краін Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі. Афіцыйны Менск назваў паводзіны ЭЗ “эскаляцыяй канфлікту”.
Обсудить новость на Форуме
6 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |