12:31 09.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Турцыя адмовілася будаваць цэнтр фрыстайлу ў Мінску

Экспартны крэдытны банк Турцыі адмовіўся фінансаваць інвестыцыйны праект "Вучэбна-трэніровачны цэнтр фрыстайлу са спартова-аздараўленчым комплексам па вул.Сурганава ў Мінску".
У сувязі з адмовай турэцкага боку Савет міністраў Беларусі прыняў рашэнне на два гады перанесці тэрмін будаўніцтва вучэбна-трэніровачнага цэнтра фрыстайлу ў сталіцы, інфармуе "Ежедневник".
Як паведамляла Еўрарадыё, спарткомплекс абяцалі запусціць яшчэ ў 2008 годзе, аднак потым праект “замарозілі”. Сёння на яго месцы красуецца толькі катлаван
Нагадаем, што цэнтр фрыстайлу са спартова-аздараўленчым комплексам у Мінску павінен быў будавацца пры падтрымцы экспартнага крэдытнага банка Турцыі. Меркавалася, што ён выдасць ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк" крэдыт у суме больш за 19 млн долараў для фінансавання прац і паслуг турэцкай кампаніі "Гюнай Іншаат Лімітэд Шыркеці", якая павінна была выступіць генеральным падрадчыкам прац па будаўніцтве цэнтра. Цяпер фінансаваннем будаўніцтва зоймецца "Беларусбанк".
Праект будзе рэалізаваны не ў 2008-2010 гадах, як раней меркавалася, а з 2010 па 2012 гады.
Обсудить новость на Форуме
15 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |