15:15 17.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Топ-77. Пасляслоў’е

Сёння сродкі масавай інфармацыі абвясцілі, што падчас канферэнцыі, якая праходзіла ў Мінску, былі абвешчаны прозвішчы 77 чалавек, якія вартыя ўвайсці ў склад альтэрнатыўнага ўрада Беларусі. Яраслаў Раманчук у гэтым спісе пазначаны як прэтэндэнт на партфель міністра фінансаў.
У інтэрв’ю нашаму сайту Яраслаў Раманчук патлумачыў сэнс і значнасць падзеі.
- Якое значэнне вы надаеце фармаванню гэтага альтэрнатыўнага ўрада?
- Ніякага дачынення да альтэрнатыўнага ўрада і ўвогуле да ўрада гэтая ініцыятыва не мае. Гэта спроба, як кажуць арганізатары, данесці да насельніцтва ўяўленні наконт пераменаў, вобраза будучай Беларусі.
Я разглядаю гэта як прыватную ініцыятыву Паўла Севярынца і яго сяброў. Кожны мае права на такую ініцыятыву, але казаць, што створана нейкая альтэрнатыва сённяшняму ўраду, альтэрнатыва Нацыянальнаму камітэту АДС, альбо, што гэта структура выконвае тыя ж функцыі, якія выконваў у 90-х гадах ценявы ўрад Генадзя Карпенкі, я не стаў бы. Гэта можна разглядаць як нейкі Топ-10 ці Топ-20. Але ніякага дачынення нават да прэзідэнцкай выбарнай кампаніі мерапрыемства не мае.
- А як асабіста вы ставіцеся да прапановы ўзначаліць міністэрства фінансаў?
- Я буду прэзідэнтам Беларусі! Якое міністэрства фінансаў?! Гэта ўсе не мае дачынення да рэалій. Але добра, што сабраліся, паглядзелі адзін на аднаго, павіталіся.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |