12:16 22.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сутыкнуліся два беларускія самалёты

21 красавіка ў 20 гадзін 15 мінут падчас плянавага палёта ва ўмовах абмежаванай бачнасьці пры выкананьні манэўра павышанай складанасьці сутыкнуліся ў паветры два самалёты МіГ-29 з 927-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы.
У выніку адна з машын атрымала пашкоджаньні, якія не дазволілі працягнуць палёт. Пілёт змог вывесьці самалёт у раён 210-га авіяпалігону і капультаваўся.Другая машына прызямлілася на базавым аэрадроме.
Жыцьцю пілётаў нічога не пагражае, ідзе расьсьледаваньне здарэньня.
Як паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменьчык, адзін са зьнішчальнікаў разьбіўся на тэрыторыі 210-га авіяцыйнага палігона. Ніхто не пацярпеў. Пра дэталі здарэньня можна казаць пасьля працы камісіі.
Паводле капітана ваенна-паветраных сілаў у адстаўцы Аляксандра Пашчанкі, найбольш верагоднымі прычынамі здарэньня могуць быць памылка пілёта альбо няправільная каманда дыспэтчара.
Обсудить новость на Форуме
18 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |