14:30 01.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Суд над Алегам Сурганом перанесьлі

Суд над Алегам Сурганом перанесены на 9 лютага, бо ня змог прысутнічаць адвакат. Яго самога пакінулі пад вартай. Судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Алег Буруноў не задаволіў хадайніцтва Алега Сургана, каб яму зьмянілі меру стрыманьня.
Ад 27-га студзеня Сурган знаходзіцца ў сьледчым ізалятары.
Алега Сургана вінавацяць у тым, што ён напаў на міліцыянта. Яму пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.
27 верасьня 2009 г. Алега і яго малодшага брата Тараса Сургана міліцыянты затрымалі на прыпынку грамадзкага транспарту каля мэдычнага ўнівэрсытэту — там быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. Тараса адпусьцілі адразу, а Алега завезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску.
Алег кажа, што пратакол, складзены за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі са сьцягам, празь некаторы час зьнік. Тады міліцыянты склалі яшчэ адзін. Алега зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Адзін з супрацоўнікаў МУС заявіў, што падчас затрыманьня Алег Сурган укусіў яго за палец.
Фота: прэс-служба "Маладой Беларусі"
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |