18:31 14.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Справу актывістаў АГП перагледзяць

Гарадзенскі абласны суд вярнуў на пераразгляд справу ў дачыненні да актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія былі пакараныя судом Ваўкавыскага раёну штрафамі за арганізацыю акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам.
8 сяброў Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП правялі 16 траўня ў Ваўкавыску акцыю салідарнасці з палітзняволеным Мікалаем Аўтуховічам.
Дэмакратычныя актывісты былі ў той дзень затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і паводле складзеных пратаколаў суд Ваўкавыскага раёна пакараў апазыцыянераў штрафамі: кіраўнік арганізацыі Юры Істомін атрымаў штраф памерам 700 000 беларускіх рублёў, астатнія ўдзельнікі – па 70 000.
Рашэнне судовай установы было абскарджана, і Гарадзенскі абласны суд вярнуў справу на пераразгляд, што, па словах старшыні абласной арганізацыі, у дадзенай сітуацыі з’яўляецца цалкам заканамерным:
– Фактычна яны не маглі зрабіць інакш: на мой погляд, суд вынес цалкам заканамернае рашэнне, таму што падчас разгляду справы ў Ваўкавыску былі здзейнсненыя істотныя працэсуальныя парушэнні. Да таго ж міліцыянты спрацавалі непрафесійна і сфальсіфікавалі пратаколы аб адміністрацыйных прапапарушэннях і паказанні сведкаў, якіх папросту не было.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |