16:45 07.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Скрадзены і рэквізаваны 100 тысяч подпісаў за ўшанаванне памяці Васіля Быкава

Як вядома, з дня ператрусу 18 мая офіс кампаніі ГАВАРЫ ПРАЎДУ апячатаны і зачынены. Для таго, каб падрыхтаваць подпісы, сабраныя за перайменаванне адной з вуліц Мінска ў гонар Васіля Быкава, пераправерыць іх і пералічыць перад падачай у гарвыканкам, была знята кватэра.
Учора, 6 ліпеня, кватэру абрабавалі “невядомыя”. У выніку страчана больш за 50 тысяч подпісаў. Нічога больш не прапала. Актывісты кампаніі выклікалі міліцыю, быў складзены пратакол.
На подпісы за ўшанаванне памяці вялікага беларускага пісьменніка вядзецца сапраўднае паляванне: 5 ліпеня машына, у багажніку якой знаходзіліся яшчэ 30 тысяч подпісаў, была эвакуіравана са двара, у якім стаяла без парушэння аніякіх правіл. Зараз аўтамабіль апячатаны, лёс подпісаў дагэтуль невядомы.
Яшчэ каля 10 тысяч подпісаў былі канфіскаваны ў часе ператрусу ў офісе кампаніі 18 мая на пр. Машэрава, 54.
Калі нехта разлічваў такім чынам праігнараваць народнае волевыяўленне і абвінаваціць кампанію ГАВАРЫ ПРАЎДУ ў хлусні, яны жорстка пралічыліся.
Падрабязнасці і факты агучыць і прадэманструе лідэр кампаніі Уладзімір Някляеў падчас прэс-канферэнцыі 8 чэрвеня ў 12.00. Аўтобус будзе чакаць вас на паркоўцы каля Акадэміі Навук.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |