18:15 21.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Сябры АГП наведалі маці Юрыя Захаранкі
21 сакавіка лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, кіраўніца «Праваабарончага альянсу» Людміла Гразнова і прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна наведалі мястэчка Васілевічы, дзе жыве маці Юрыя Захаранкі Ульяна Рыгораўна.
Сайт ucpb.org трымае з імі сувязь па тэлефоне.
“Зараз у нас вельмі цёплая сардэчная сустрэча, нягледзячы на тое, што маці Юрася ў апошні час шмат хварэе, - распавёў Анатоль Лябедзька. - Тым не менш, трымаецца бадзёра, расказвае пра сваё жыццё, успамінае Юрася. Гаворыць, што ноччу адзіная праблема – не можа добра спаць: “заўсёды ў вачах мой Юра, і па сённяшні дзень чакаю, што скрыпнуць палавіцы, адчыняцца дзверы, і ён увойдзе ў хату”.
Колькі гадоў прайшло, а сэрца маці баліць, і яна хоча бачыць свайго сына. Негледзячы на ўзрост, яна цікавіцца навінамі, і было прыемна пачуць, што сёе-тое ведае і з нашага палітычнага жыцця, адсочвала падзеі прэзідэнцкай кампаніі. Так што, трымае руку на пульсе грамадскага жыцця.
Мы прыехалі падтрымаць яе ўжывую, дапамагчы, чым можам, і бачым, што для яе гэта важна, неабходна. Яна кажа, што зараз у Беларусі ёсць яшчэ родзічы ў Васілевічах, але многія, самыя блізкія і родныя, з’ехалі”.
Обсудить новость на Форуме
5 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |