14:32 31.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Шарамет паспрабуе ўзнавіць беларускае грамадзянства праз суд

Журналіста Паўла Шарамета пазбавілі беларускага грамадзянства. Пра гэта яму паведаміла беларуская амбасада ў Маскве заказным лістом.
Беларускі пашпарт у Шарамета хочуць забраць з-за таго, што ён мае расійскі. Але ж расійскае грамадзянства Шарамет атрымаў больш за 10 год, таму ён лічыць гэта не законным.
Павел Шарамет: "Пытанне пазбаўлення грамадзянства ў такой форме не законнае. Не магчыма пазбавіць чалавека грамадзянства, калі ён сам не напісаў заяву аб адмове ад грамадзянства".
Аддаваць пашпарт і плаціць за гэта 7 еўра пошліны Шарамет не збіраецца ― ён будзе падаваць у суд. Дарэчы, у 2002 годзе беларусам афіцыйна дазволілі мець два пашпарты. Павел Шарамет звязвае гэта з помстай беларускіх уладаў за яго прафісійную дзейнасць.
Павел Шарамет: "Гэта савецкая кэдэбісцкая практыка калі дысыдэнтаў пазбаўлялі грамадзянства, потым у канцы 80-х ім вярнулі пашпарты. Таму пачакаем, бо праўда на маім баку".
Обсудить новость на Форуме
18 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |