17:15 16.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Севярынец заклікае прыйсьці на "Чарнобыльскі шлях"

Пасьля таго як БНФ адмовіўся ад правядзеньня сёлета ў Менску традыцыйнага шэсьця "Чарнобыльскі шлях", з заклікам прыйсьці на акцыю выступіў лідэр БХД Павал Севярынец.
“Чарнобыльскі шлях — гэта цэлая традыцыя найноўшай беларускай гісторыі. Гэта беларускі адказ на трагедыю Чарнобылю. Мільёны людзей апынуліся пад гэтай чорнай хмарай. Штогадова ў дзень чарнобыльскай катастрофы згадваць тых, хто загінуў, ушаноўваць іх памяць і папярэджваць нашчадкаў беларусы, на мой погляд, абавязаны. Таму Чарнобыльскі шлях — гэта і своеасаблівы хросны ход, і дэманстрацыя, і адказ жыхароў Белай Русі на Чорную боль. Гэта не шараговая акцыя, не адзначэньне даты. Гэта нешта глыбейшае”, — цытуе Севярынца прэсавая служба БХД.
Севярынец заклікаў суграмадзян сабрацца для ўдзелу ў акцыі 26 красавіка а 18-й гадзіне ля Акадэміі навук”.
За правядзеньне акцыі выступаюць таксама актывісты “Маладога Фронту”, руху салідарнасьці “Разам”, чарнобыльскія ініцыятывы.
Арганізатары акцыі падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне "Чарнобыльскага шляху-2010". Яны хочуць правесьці шэсьце ад пляцоўкі перад будынкам Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы, дзе плянуць мітынг.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |