12:31 04.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
СБП пад пагрозай самаліквідацыі

Саюз беларускіх пісменьнікаў выступіў з заявай аб пераследзе сяброў сваёй творчай арганізацыі. Заява была прынята 3 лютага Радай СБП аднагалосна.
У апошнія дні практычна ўсе сябры СБП, якія працуюць у дзяржаўных бюджэтных установах, былі выкліканыя да кіраўніцтва, дзе ім было прапанавана напісаць заяву аб выхадзе з Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Старшыня СБП Алесь Пашкевіч называе гэты ціск беспрэцэдэнтным, які можа прывесці да ліквідацыі пісьменніцкай арганізацыі.
- Падобнага ціску, падобнага прэсінгу творцы Беларусі не могуць успомніць, згадвуючы гісторыю са сталінскіх часоў, і на сёння Саюз беларускіх пісьменнікаў, арганізацыя, заснаваная Купалам і Коласам і іншымі сотнямі таленавітых нацыянальных творцаў, пад пагрозай самаліквідацыі, чаго не было нават у час фашысцкай акупацыі Беларусі.
Алесь Пашкевіч кажа, што гэта не значыць, што арганізацыя перастане існаваць, бо, па-першае, Саюз беларускіх пісьменнікаў зарэгістраваны ў Літве, а па-другое, сябры СБП з’яўляюцца таксама сябрамі міжнародных літаратурных арганізацый.
- Калі наш крык, наш боль не будзе пачуты кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь, нам нічога не застаецца, каб вывесці з пад псіхалагічнага ціску сваіх сяброў, - прыпыніць дзейнасць Саюза беларускіх пісьменнікаў і гэткім чынам пазбавіць магчымасці ўплыву і кантролю над сваімі сябрамі.
Рада СБП патрабуе неадкладна спыніць пераслед пісьменнікаў і даць належную ацэнку дэструктыўнай дзейнасці кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом, якая наносіць непапраўную шкоду развіццю сучаснага літаратурна-грамадскага працэсу і нацыянальнай культуры ў цэлым.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |