18:15 03.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
«Рэпарцёры без межаў»: узламванне перапіскі журналістаў пагражае крыніцам інфармацыі

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» асудзіла рашэнне следчых вывучаць асабістую электронную перапіску шэрагу беларускіх журналістаў — у прыватнасці, Наталлі Радзінай, Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш і Ірыны Халіп, камп’ютэры якіх забралі ў часе ператрусаў 16 сакавіка.
Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, размешчанай на сайце арганізацыі.
«Мы патрабуем тэрміновага вяртання абсталявання, забранага ў журналістаў, — заявілі „Рэпарцёры“. — Доступ да іх электроннай пошты і імгненнай перапіскі — сур’ёзнае ўмяшальніцтва як у іх прафесійную камунікацыю, так і ў прыватнае жыццё. Гэта пагражае крыніцам інфармацыі журналістаў, якія справядліва бачаць у гэтым чарговую спробу запалохаць іх».
«Улады ўзмацняюць ціск на незалежных журналістаў з набліжэннем выбараў наступнага года», — лічыць міжнародная арганізацыя.
«Інтэрнет-сайт Charter.97 усё часцей робіцца мішэнню для ўладаў з часу падпісання рэпрэсіўнага дэкрэту (указ прэзідэнта № 60 „Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнет“ ад 01.02.2010 — заўв. БАЖ), нацэленага на ўзмацненне кантролю над Інтэрнетам — апошнім бастыёнам свабоды…, — гаворыцца ў заяве „Рэпарцёраў“. — Гэтае расследаванне — толькі нагода для таго, каб даведацца больш пра людзей, якія працуюць над сайтам, і прыняць захады супраць іх».
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |