22:15 28.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Раманчук: Мы хацелі б, каб пазіцыя Кубілюса была пазіцыяй усяго Еўразвязу

Сёння адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам. У сустрэчы прыняў удзел кандыдат у прэзідэнты ад АГП Яраслаў Раманчук, які па заканчэнні, акрэсліў яе як сяброўскую.
“Кубілюс – чалавек, які сумленна ставіцца да такіх пытанняў, як правы чалавека, дапамога, – адзначыў Раманчук. – Таму яго прыезд у Мінск і яго спатканне з дэмакратычнай апазіцыяй – гэта яшчэ адзін доказ таго, што ён, яго партыя, Літва з’яўляюцца сябрамі дэмакратычных сіл Беларусі. Яны вельмі жадаюць, каб наша краіна стала цывілізаванай, еўрапейскай і багатай. І мы хацелі б, каб пазіцыя, якую выказвае Кубілюс, была пазіцыяй усяго Еўразвязу, каб досвед Літвы больш шырока выкарыстоўваўся міжнароднай супольнасцю. Бо Літва вельмі добра разумее, што ў нашай краіне адбываецца.
Падчас сустрэчы мы казалі пра неабходнасць эканамічнага абмену інфармацыяй, пра тое, што трэба сачыць за дзеяннямі ўлады перад выбарамі і пра тое, што дапамога міжнароднай супольнасці можа разглядацца толькі ў абмен на правядзенне дэмакратычных рэформ і выбараў. Усе па-сутнасці пагадзіліся, што трэба прымусіць беларускія ўлады падпарадкоўвацца тым стандартам дэмакратыі, якая сёння з’яўляецца асновай Рады Еўропы, АБСЕ. Я думаю, што Літва будзе актыўна ўдзельнічаць у назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі і будзе актыўна спрыяць дэмакратызацыі нашай краіны.
Таксама мы накіруем ва ўрад Кубілюса нашы эканамічныя праграмы, каб атрымаць экспертызу і паслухаць парады спадара прэм’ера і яго паплечнікаў, бо іх парады дарагога вартыя”.
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |