13:16 27.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Рада Эўропы заклікала Менск да дзеяньняў

Старшыня Камітэту міністраў Рады Эўропы, кіраўнік фэдэральнага дэпартамэнту замежных спраў Швайцарыі Мішлін Кальмі-Рэй заклікала беларускае кіраўніцтва ўзмацніць намаганьні ў справе набліжэньня да гэтай арганізацыі.
"У нас ёсьць падставы меркаваць, што Беларусь на 18 сакавіка выканала два сьмяротныя прысуды. Гэты факт сур’ёзная перашкода на шляху збліжэньня паміж Менскам і Радай Эўропы”,– заявіла Кальмі-Рэй.
Паводле яе словаў, яна чакае ад Беларусі скасаваньня сьмяротнага пакараньня – толькі тады дыялёг паміж Менскам і Страсбурам можа быць адноўлены. Мішлін Кальмі-Рэй таксама ўзгадала сваю размову з Аляксандрам Лукашэнкам, у часе якой закраналася гэтае пытаньне. Гэта было сёлета ў лютым, калі беларускі кіраўнік знаходзіўся ў Швайцарыі.
Мішлін Кальмі-Рэй падкрэсьліла, што будзе чакаць “дакладнага сыгналу” зь Менску да канца швайцарскага кіраўніцтва ў Радзе Эўропы, да 11 траўня. Потым старшыняваць у гэтай арганізацыі будзе Македонія.
Беларусь – адзіная эўрапейская краіна, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы. Летась гэта арганізацыя аднавіла дыялёг зь Менскам пасьля доўгага перапынку.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |