18:33 09.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Праграма правядзення праймерыз у тэставым рэжыме будзе распрацавана на працягу тыдня

Праграма правядзення праймерыз у тэставым рэжыме будзе распрацавана на працягу тыдня, паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
З неабходнасцю правядзення праймерыз — для вызначэння кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыйных сіл — выступаюць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС). Планавалася, што праймерыз будуць праходзіць адразу на рэспубліканскім узроўні. Аднак ніводная са структур, што ўваходзяць у АДС, пакуль не вызначылася са сваім кандыдатам на ўдзел у першасных выбарах.
"Мы разлічваем правесці праймерыз у тэставым рэжыме на тэрыторыі Аршанскага раёна (Віцебская вобласць), — сказаў Лябедзька. — Праз тыдзень прадстаўнікі рэгіянальнай кааліцыі павінны прыехаць у Мінск і прэзентаваць праграму. Цяпер у рэгіёне ў цэлым пазітыўнае стаўленне да праймерыз".
Палітык паведаміў, што аршанскі рэгіён падыходзіць для правядзення праймерыз, бо ў ім дзейнічае ўплывовая кааліцыя дэмакратычных сіл.
Плануецца, што праймерыз у тэставым рэжыме пройдуць у студзені 2010 года.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |