14:48 26.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Прадстаўнікі дэмсіл наведалі Хойнікі

Сёння, у 24-ыя ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі, адбываецца рабочая паездка прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у чарнобыльскія рэгіёны. У гэтай паездцы ўдзельнічаюць старшыня АГП Анатоль Лябедзька, яго намеснік Яраслаў Раманчук, лідэр апазіцыйных беларускіх камуністаў Сяргей Калякін і прадстаўнікі Гомельскай абласной кааліцыі.
У Хойніках яны ўсклалі вянок да помніка зніклым вёскам. Потым сустракаліся з жыхарамі горада, раздавалі ім незалежныя газеты “Народная воля” і “Таварыш” з публікацыямі на чарнобыльскую тэму.
“Рэакцыя людзей – пазітыўная, – кажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька. – Фактычна не было ніводнага выпадку, каб хтосці адмовіўся ад незалежнай прэсы. Тут мы заўважылі, што ў многіх месцах разрытая глеба – нешта капаюць, рамантуюць. Пацікавіліся ў людзей. Нам паведамілі, што ў Хойніках, якія знаходзяцца ў чарнобыльскай зоне, будуюць стадыён па еўрапейскіх стандартах. Ён каштуе 20 мільярдаў рублёў! І гэта ў той час, калі жабрацкія пенсіі і маленькая зарплата, калі разбітыя дарогі і фасады дамоў нават на цэнтральных вуліцах. Падобна, гэты стадыён – сёння самы галоўны прыярытэт у Хойніках”.
Далей прадстаўнікі дэмсіл рушылі ў накірунку Брагіна.
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |