23:45 07.08.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Пра еўрапейскія мінімумы беларусы могуць толькі марыць

Паводле даных статыстычнага агенцтва Еўрастат, самы высокі мінімальны заробак з еўрапейскіх краін маюць: Люксембург — 1 тысяча 642 еўра, Ірландыя — 1 тысяча 462 еўра і Бельгія — 1 тысяча 387 еўра.
Самы нізкі ўзровень мінімальнага заробку ў Еўрасаюзе ў пераліку на еўра зафіксаваны ў Балгарыі — 123 еўра і Румыніі — 153 еўра. Беларусь — таксама еўрапейская краіна. І мы штодня чуем па Беларускім тэлебачанні, як цяжка жыць еўрапейцам. Але давайце параўнаем іхні мінімум і наш.
Урад Беларусі ўстанавіў месячны мінімальны заробак з 1 студзеня гэтага года ў памеры 229 тысяч 700 рублёў, альбо каля 57 еўра. Такім чынам, беларусы ў сваёй цуда-краіне з цуда-кіраўніцтвам амаль у тры разы бяднейшыя, чым людзі ў найбяднейшай краіне Еўрасаюза — Румыніі.
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |