15:46 11.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Польскі амбасадар вярнуўся ў Мінск толькі на адзін дзень

Як распавёў Еўрарадыё сам дыпламат, ужо заўтра ён возьме ўдзел у сустрэчы Мартынава і Сікорскага ў Варшаве
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін вярнуўся з Варшавы. Нагадаем, Польшча адклікала свайго амбасадара з Мінску адразу ж пасля захопу міліцыянтамі Дому польскага ў Івянцы. Аднак ужо заўтра, 12 лютага, Генрык Літвін вернецца ў польскую сталіцу.
Як патлумачыў амбасадар у гутарцы з Еўрарадыё, ён мае намер удзельнічаць у сустрэчы міністраў Сяргея Мартынава і Радаслава Сікорскага. Дакладнай даты чарговага вяртання з Варшавы ён пакуль што акрэсліць не здолеў.
Генрык Літвін: “Я быў выкліканы на кансультацыі і ўдзельнічаў у іх, а затым вярнуўся да сваёй працы, паколькі сітуацыя гэтага патрабуе. І ўжо выконваў свае абавязкі на тэрыторыі Беларусі. Будзе заўтра размова міністраў – яна нам дасць пэўную інфармацыю пра тое, як выглядае сітуацыя. І абодва амбасадары ў такіх сустрэчах заўсёды ўдзельнічаюць. Яшчэ не ведаю дакладна, як там будзе, але, у кожным выпадку, на наступным тыдні, мяркую, ужо буду ў Мінску”.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |