22:47 21.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"

Полацак ёсць ПолацакУ Полацку праспект Карла Маркса хочуць перайменаваць у праспект Скарыны

Як паведаміла намеснік кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы Полацкага гарвыканкама Алена Астапава, зараз праводзіцца работа па падрыхтоўцы да перайменавання чатырох вуліц старажытнага горада.

Мэр Полацка Уладзімір Тачыла, які днямі адзначыць дзесяцігоддзе сваёй працы на гэтай пасадзе, прапанаваў змяніць назву цэнтральнага праспекта горада, каб ушанаваць памяць знакамітага земляка Францыска Скарыны. Абмяркоўваецца таксама змена назвы вуліцы Энгельса, плануецца вярнуць ёй былую назву Наддзвінская. Калі гэтыя назвы будуць падтрыманы большасцю палачан, новыя шыльды на дамах могуць з’явіцца ўжо напярэдадні Дня горада, які Полацк традыцыйна адзначае ў апошнюю нядзелю мая.

Дарэчы, цяперашняя змена назваў вуліц у Полацку не першая. Напрыклад, так ужо з’явілася вуліца Еўфрасінні Полацкай каля знакамітага манастыра. А былой вуліцы Леніна вярнулі ранейшую назву — Ніжнепакроўская.

Источник: Объединенная Гражданская Партия

  Обсудить новость на Форуме