18:00 28.09.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Партыя камуністаў стане «Справядлівым светам»
Партыя камуністаў Беларуская можа быць перайменавана ў Беларускую партыю аб’яднаных левых «Справядлівы свет».
Рашэнне аб вынясенні гэтай назвы партыі на разгляд другога пасяджэння XIV з’езда ПКБ 25 кастрычніка прыняў у нядзелю закрыты пленум ЦК.
Першае пасяджэнне з’езда ПКБ прайшло 23 мая. На ім абмяркоўваліся пытанні перайменавання партыі, унясення змяненняў у статут, фармату ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Па выніках рэйтынгавага галасавання былі вызначаны тры варыянты новай назвы ПКБ — Беларуская партыя левых, Партыя дэмакратыі і справядлівасці і Партыя «Радзіма».
«Пленум вырашыў зрабіць кампіляцыю з гэтых трох назваў, — сказаў сакратар ЦК ПКБ Валерый Ухналёў.
— У назве мы адлюстравалі, што знаходзімся ў левым спектры палітычных сіл. Таксама мы спадзяёмся, што ў партыю пяройдуць людзі з іншых структур або з партый, якія не пройдуць рэгістрацыю. Што да назвы «Справядлівы свет», то, на наш погляд, гэта сінонім справядлівага, сацыялістычнага, камуністычнага грамадства, аб імкненні да якога напісана ў статуце партыі».
Обсудить новость на Форуме
8 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |