14:01 18.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Палітрада АГП выказвае катэгарычны пратэст супраць гвалтоўных захадаў сілавых структур

Сёння супрацоўнікамі сілавых структур здзейсненыя татальныя затрыманні і вобыскі на кватэрах сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Фабішэўскага, Аляксандры Васілевіч, Дзмітрыя Бандарчука, Віталя Гуляка.
З гэтай нагоды Палітрада АГП зрабіла заяву, у якой выказвае катэгарычны пратэст супраць гвалтоўных захадаў сілавых структур у адносінах да сябраў АГП.
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі патрабуе ад прадстаўнікоў сілавых структур тлумачэнняў і звяртаецца да міжнароднай супольнасці з заклікам салідарнасці з затрыманымі сябрамі АГП і з усімі, хто сёння трапіў пад гвалтоўныя захады уладаў.
У заяве падкрэсліваецца, што падобныя крокі ўладаў відавочна звязаныя з прэзідэнцкай кампаніяй; адзначаецца, што ўлада можа кантраляваць сітуацыю толькі брутальнымі сілавымі метадамі, і тое, што адбываецца, сведчыць, што Лукашэнка не ўпэўнены ні ў сабе, ні ў тым, што ён зможа кантраляваць сітуацыю перад прэзідэнцкай кампаніяй.
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |