12:30 14.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Незадавальненне працоўных расце

На гродзенскіх прамысловых прадпрыемствах назіраецца істотнае павелічэнне колькасці назапашанай прадукцыі, якая не карыстаецца попытам у спажыўцоў.
Напрыклад, на складах завода “БелТАПАЗ” назапашана вырабаў на суму, якая складае амаль два з паловай мільёны даляраў. Не лепш выглядае сітуацыя і на іншых заводах і фабрыках. У першую чаргу, на прадпрыемствах машынабудаўнічай і лёгкай прамысловасці.
Складаная эканамічная сітуацыя адмоўна адбіваецца на зарплатах працоўных, якія змяншаюцца ў сувязі з няпоўным працоўным тыднем і прастоямі з ініцыятывы наймальнікаў. На думку юрыста Беларускага незалежнага прафсаюза Аляксандра Парадкава, такія дзеянні не заўсёды законныя:
- Без унясення зменаў у калектыўную дамову наймальнік не мае абсалютна ніякага заканадаўчага права ўносіць нейкія змены, нават калі ён папярэдзіў працаўніка за месяц аб зменах істотных умоваў працы. Гэта вынікае з таго, што калектыўная дамова прадугледжвае аплату працы па пэўнай прафесіі, катэгорыі, кваліфікацыі.
Анансаваныя захады мясцовых уладаў аб дапамозе праблемным прадпрыемствам пакуль не прыносяць плёну. На многіх заводах і фабрыках абласнога цэнтра расце незадавальненне працоўных. На асобных прадпрыемствах, такіх як камбінат будаўнічых матэрыялаў, працоўныя нават праводзяць лакальныя страйкі з мэтай падвышэння зарплат.
Обсудить новость на Форуме
10 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |