18:00 17.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Нацыянальны камітэт АГП піша беларускую дыктоўку

17 красавіка падчас пасяджэння сходу Нацкаму Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў гатэлі “Еўропа” прайшла беларуская дыктоўка, у якой прынялі ўдзел 30 сяброў Нацкаму на чале са Старшынёй АГП Анатолем Лябедзькам і яго намеснікамі. Дыктоўка была падрыхтаваная паводле апавядання Уладзіміра Караткевіча “Родная мова”, а правяла яе Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Зінаіда Бандарэнка.
“Гэта не толькі важная сама па сабе справа, яна – сімвалічная, – упэўны старшыня камітэта АГП па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі. – Наш удзел у дыктоўцы гаворыць пра тое, што мы шануем і паважаем сваю мову. Я думаю, што нават тыя людзі, якія раней не надавілі належнай увагі мове, усё ж павінны прызвычайвацца да таго, што яны мусяць ведаць беларускую мову. Бо ніякай нацыянальнай свядомасці, ніякай нацыянальнай культуры не можа быць без мовы. Я вітаю сённяшнюю акцыю, і спадзяюся, што і надалей у АГП будзе падтрымлівацца беларуская мова”.
“Была такая атмасфера, што мы ўсе разам аб’ядналіся вакол мовы, – падзялілася сваімі ўражаннямі старшыня камісіі па арганізацыйна-масавай рабоце Вялянціна Палевікова. – І тое, што Зінаіда Бандарэнка падабрала вельмі добры тэкст, таксама нас аб’ядноўвала і надавала падзеі асобую атмасферу. Мне здаецца, што сённяшняя дыктоўка – гэта пачатак, пачатак аб’яднання вакол мовы”.
Обсудить новость на Форуме
7 апреля 2026
| « | Апрель 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 |